Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

І калі на рынак брудных крам
Гандляваць жыцьцём яны зьбяруцца,
Ад сябе ні кроплі я ня дам,
Лепш пайду вандроўнікам усуцаль..

Лепш скашу над возерам туман,
Што бальзам крадзе з прастораў наскіх…
У падлыжных збродзеняў няма
Ні ідэй, ні вершаў пролетарскіх.

*

Край наш жыў і ў горы і ў бядзе,
Кожны дзень здаваўся доўгім годам.
Не ўзьвядзе на прыцем ліхадзей
Сьлед прадажны чорным перашкодам.

Край наш ў бурах волатам узрос,
Ня прыстане крокам ў злую замяць.
Мякне дуя выцьвілых пагроз,
Адамрэ разьбітымі званкамі.

Здрады ў песьнях шчырых не спаткаць,
Літасьці ня стрэць ў гарачы тэрмін…
Здужала упартая рука
Шаты — зарасьні калючых церняў.

|}