Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/45

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Дарэмна рабіцьмуць капланы заклён,
Ратунку крыжы не дадуць…
За ваганьнем ціхім жытнёвых хвальбон
Мне хочацца далеч адчуць.

Мне хочацца думку узрушыць сваю
І так без канца гаварыць,
Што разам з усімі і я пастаю
За радасьць і сьпевы зары.

Я еду на сустрач мяцежным краям…
Краі краявід сьцерагуць,
Здаецца, калёсы на мейсцы стаяць,
А далі бягуць і бягуць.

1928 г.

|}