Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

Дзе кінуцца не прыпадзе,
Адным частуюся адказам —
Што менш, як крытыкаў, людзей,
Каб вырашаць пытаньні разам.

Таму і вершаў кволых шмат,
Таму і брак сучаснай тэмы.
Стаяць, як вербы каля хат
І нашы творчыя проблемы.