Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

8. ПРАСТОРЫ НОВАЕ ЗЯМЛІ.

За галам сьціхнулі вятры,
І адгрымелі навальніцы.
Мой бледны твар агнём гарыць
Пад веямі крылатай гліцы.

Навокал сонца і мурог —
Шумяць урачыстасьцю багатай.
За ўзгоркам ўспыленых дарог
Стаяць прыжмураныя хаты.

Я берагу ім многа слоў
Гарачых, радасных, прарочых.
Усё навекі адыйшло…
Старыя дні, старыя ночы.

Віхуры зможанай імгла
Зямлю ад досьвіткаў ня засьціць…
Хай позна радасьць ня прышла, —
Я адчуваю сваё шчасьце.

Хай сэрца бегала ў туман
І марыла нязбытным уп‘яне —
Былое гордасьці рыдма
Заплакалі ў міжгор‘і здані.