Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Вечер добры хвалюе раку,
Па ўзбуджаным полі бяжыць.
Я сягоньня вярбу пасяку —
Не пакіну дубца на мяжы!

Прасьпявае зіму верасок
І зялёная ўзойдзе трава.
Ўвосень лютую жоўты пясок
Не аславіць мая галава.

Ў роўным шэлесьце ўзрушаных ніў
Пра інакшае звоніць зара.
Я ня ўспомню пра танныя дні,
Не прайду ля былога двара.

Двор былы — адыходзіць ў туман,
Двор былы — непатрэбная тхлань.
Найцудоўнейшай долі няма,
Як любіць нашу творчую рань.