Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

Выйшаў дзень жвір дарог цярушыць
На атрускі паваленых скрух.
Песьня працы над краем машын,
І ў рабоце — нястрыманы рух…

Вецер добры хвалюе раку,
Па ўзбуджаным полі бяжыць.
Я сягоньня вярбу пасяку —
Не пакіну дубца на мяжы.

1927 г.

|}