Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

ДОСЬВЕТНАЯ НАГОДА

У чорным змроку ліхтары
Дрыжаць, як спуджаныя зоркі.
З табой мне дзень дагаварыць
Імпровізована — гаворкі.

З табой я думкі падзялю
І сьмехам выпалашчу душу.
Я восень строгую люблю,
Да строгай восені я рушу.

Падходзіць гэтакай парой
Туманны сон і доўга шкеліць…
Бядзёрыць досьветны настрой
Двароў вясёлая капэля.

Б‘е вокны вецер, як жандар,
Радзее змрок над хатай ніцай..
Мне твой знаёмы любы твар
І ў час падзей апошніх сьніцца.

Хачу я ў днёх цябе спазнаць,
Але баюся патрывожыць.
Дарог (сялянскага радна)
Душа пазбавіцца ня можа.