Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Вакно расчынена. Бяроз
Худыя выцягнуты рукі…
Ня шкода мне, што ня прынёс
Сюды расплеценыя гукі.

Ня шкода мне, што кінуў я
Ў абсьвістаным вятрамі лесе —
Канец старога пугаўя
І водгукі старэцкіх песен.

Сноў шэлест вырасьце жывым,
Душу счаруе ладам новым.
У блеклым мошасту травы
Старая згубіцца падкова.

Плынь навальніц і буры гром
Варожую растопча цішу…
Барозны сонечным пяром
Паходы слаўныя запішуць

Па стромкай роўнядзі іду.
Слата пахована давеку…
І ломяць ветры лебяду
На перамогу чалавеку.

1927 г.