Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

У БЯРЭМАХ МАР

Сагнуўшы дужкаю кіёчак,
Іду. Як нітка зрэб‘я, тор.
Адбіць у вершах сёньня хочу
Вялікі сонечны прастор.

На дрэвах ветлая задума
Выходжу з засені бяроз.
На новы шлях ад злога суму
Я мар бярэма перанёс

Ў суровых фарбах баўна нікне
Былога гора рэдкі дым.
Вось толькі сэрца часам крыкне
Ў шалёным нораве сваім.

Журбой і радасьцю абуран,
Іду я торам. Ў струнах мар
Дрыжыць акорд вясеньняй буры
І у вачох зямлі пажар.

1927 г.