Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

На сіні лоб
Насунуў жоўты брыль
І ля гумён
Вартуе месяц прасла.

Над борам ноч.
Зьвініць дуга дарог.
Імклівы бег
Прыжмураным ня стане…
з дзікім сполахам
З-пад конскіх ног
Зіма зьбянтэжаная
Скача ў сані.

Бадзёры,
Я цалую крыльлі гліц,
Кажу ў літань,
Што толькі ўспомніць можна…
Які настрой!
Як б‘ецца пульс зямлі!
Пяюць палі…
Ў далінах шум трывожны.

|}