Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/85

Гэта старонка не была вычытаная

Адбітак дзей душу хвалюе.
Гляджу я ў даль…
Даль гарыць.
Пра радасьць нашу веснавую
Іду усім я гаварыць.

Іду мяцежны і нястрымны…
У жывых мэлодыях жыцьця
Зьвіняць ружовыя кіалімы
Краіны сонечнай прасьцяг.

Навек паводка зьбіла морак,
Вада размыла берагі…
І ноч, як выкінуты корак,
Сплыла абломкамі тугі.

Людзкія думы… Бор гамоніць…
Над борам песьні і вясна.
А ў сэрцы — рыпае гармонік,
А ў сэрцы — радасьць дзён адна.

1928 г.

|}