Старонка:Выбраныя вершы (Хадыка, 1932).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

1

Гісторыя
Бязьлітаснай рукой
Асуджанаму сьвету
Вырак піша.
Патрэбна рупасьць сіл
Краіны ўсёй,
І хаце новай
Шмат патрэбна цьвішша.

Гарыць на фабрыках,
Гарыць у палёх —
Запал брыгад
Адданых і адважных.
Ўчарашніх лоз абшар
Грудзьмі налёг
На будаўляны
Ўзьвесьнены падважнік.

Моц (гартам злучаных)
Працоўных рук —
Нізрынутых вякоў
Старыя пні карчуе.