Старонка:Вэрсальская дамова (1919).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная
— 22 —

вазоў, вагона і паштовых транспартаў, праяжджаючых транзытам ад ці да якога-нібудзь з саюзных і ставарышаных Гаспадарстваў, таксама што датычыць палягчэньняў, цяжараў, абмежаваньняў і ўсялякіх іншых справаў, трактаваць іх прынамсі з роўнымі паглядамі, як асобы, тавары, караблі, вазы, вагоны, паязды й паштовыя транспарты Польшчы, альбо іншае найбольш упрывілеёванае нацыі, паходжаньня, імпорту альбо ўласнасьці.

Усе цяжары, накладаныя ў Польшчы на гэты транзытны гандаль, павінны быць умяркованыя, з увагаю на варункі гэтага гандлю. Транзытныя тавары будуць вольнымі ад усялякіх мытных ці іншых аплатаў. Агульныя тарыфы для транзытнага гандлю праз Польшчу, таксама супольныя тарыфы паміж Польшчаю і якім-нібудзь з саюзных ці ставарышаных Гаспадарстваў, што дапушчалі-б беспасрэдныя білеты альбо фрахты, будуць устаноўлены, калі гэтага напраўду зажадае даная саюзная ці ставарышаная Дзяржава.

Свабода транзыту будзе расьцягвацца на паштовую, тэлеграфную й тэлефонную службу.

Разумеецца, што ніводнае саюзнае ці ставарышанае Гаспадарства ня будзе мець права дамагацца дабрадзейства гэтых пастановаў для якой-нібудзь часьці свае тэрыторыі, на якой у гэтым прадмеце не дае ўзаемнага трактаваньня.