Старонка:Вязанка (1903).pdf/16

Гэта старонка была вычытаная

Сиверъ.

Эй ты, сиверъ,—ня дзми!… непатрэбенъ ты намъ,
Адъ палудня цяплу зъ табой ходу нима!
Хоць бы разъ безъ цябе зарунець бы палямъ,
Хоць бы разъ у свой часъ адышла бы зима!
Ўстрапянуўся бы духъ у чалавечай грудзи,
Ды й забыли бы мы морэ смутку ды й слёзъ.
Сцихни сиверъ хоць разъ, па лясохъ ня гудзи,
На далёкъ акіанъ убяжы ты марозъ!…



Што думае Янка, вязучы дровы у горадъ.

Отъ и свята, отъ каляды,
На марози скрыпяць санки…
Ўси на све̄ци святку рады,
Ўсюды пе̄сьни и гулянки.
Скачуць хлопцы и дзяўчата,
А гарэлки пъюць чы мала?!
Адно слова—ўсюды свята.
Ну! кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?!… скажешъ—цяжка,
Ды й ня надтажъ ты и сыта.
А мне̄-жъ легка?… глядзь, сярмяжка
Стара… рвана… ве̄трамъ шыта…
Стаў крапчей марозъ ка святу,
Ось и зорка заблискала.
Хоць скарэй бы мне ў хату.
Ну! кабыла! чаго стала?!
Дроў у ме̄сци многа трэба
И цана-жъ на нихъ сярдзита,