Старонка:Вязанка (1903).pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

—«Брэшешъ, каже, ты сыночку,
«Ня быць табе̄ старшыною!»
Прышоў дамоў срэдни, Янка.
Папаў якъ разъ на вяселле:
У сусе̄да ихъ гулянка,
Вяликъ гомонъ и пахме̄лле;
Стары, малы—ўси ў тане̄,
Ажъ дрыжыць старая хатка.
—«Ты чаму ня скачешъ, Яне?»
—«Брыдка у насъ скачуць, татка!
«Калибъ тольки захаце̄ли,
«Научыў бы, добра знаю,
«Скакаць вальцы и кадрэли,
«Якъ у томъ танцуюць краю.»
Пашоў Пилипъ у куточекъ,
Се̄ў и круциць галавой.
—«Брэшешъ, каже, ты сыночекъ,
«Ня быць табе̄ старшыной!»
Прышоў Грыгоръ. Абнимае
Бацьку, матку, сестры, браты,
Зъ кимъ наце̄шыцца-ня знае,
Гдзе̄ прыткнуцца середъ хаты.
—«Пекна, каже, Украина:
«Тамъ цяпле̄е све̄циць сонцэ,
«Якъ кинь вокамъ—усё раўнина,
«Стэпъ на ўсей залёгъ старонцэ.
«Добра тамъ, а тольки—нуды
«Па радной зямлицы нашай.
«Нашу вёску сніў я ўсюды
«Зъ ляскомъ, зъ рэчкай, зъ полемъ, зъ пашай;
«Адно, што тамъ завистна—глеба!
«Якъ той вуголь усюды чорна!