Гэта старонка не была вычытаная
ных багоў, так сама украў нешта юнак у багіні,і сэрцэ яго асуджэно на мукі вечные…
Грудзі яго раздзірае арол і вампіры магільные пьюць яго кроў — і ён супакою не мае.
І прыкован ён к шэрай скале буднаго жыцьця людзкога…
∗ ∗
∗ |
Куды ты рваўся? Чаго табе хацелося?
Ты гнаўся за сваімі ўласнымі марамі?.. Ты сонечные зайчыкі за пазухай хаваў? Ты морэ выпіць хацеў? Ты зоры перэлічыць задумаў. Пры чым-жэ ты астаўся, юначэ?..
∗ ∗
∗ |
Ен сам сябе грыз і нічога не памагло.
Ен сам сябе труціў і нічога ня выйшло.
І укаранелы боль спадабаўся яму…
І муку адвечную ён палюбіў…
Змітрок Бядуля.
Стараста.
— Ты знаеш хто Я? знаеш?
— Чаму ж не знаю: ты наш стараста.
— Стараста! Я — стараста, ста—а—раста! — Пры гэтым стараста падняў ў гару палец, ўста-