Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/106

Гэта старонка не была вычытаная

нага, прызначаныя яму судом адвакаты раілі яму адкласці сваю абарону! Сказана гэта тут ці не?

— Так, — сказаў містэр Вопсль.

— Так, — паўтарыў незнаёмец, звяртаючыся да астатніх прысутных і ўказваючы правай рукой на сведку Вопсля. — Цяпер я запытаюся вас, што вы скажаце пра сумленне чалавека, які, прачытаўшы гэтае месца, можа спакойна заснуць пасля таго, як абвінаваціў у забойстве свайго бліжняга, нават не выслухаўшы яго?

Цяпер мы канчаткова былі пераконаны, што злашчасны Вопсль зайшоў надта далёка і што яму трэба было-б звярнуць з гэтага згубнага шляху, пакуль яшчэ не позна.

Незнаёмы джэнтльмен з выглядам бясспрэчнага аўтарытэту ўстаў з свайго месца і памясціўся паміж двума лаўкамі супроць агню. Тут ён прастаяў некалькі хвілін, трымаючы левую руку ў кішэні і кусаючы ўказальны палец правай.

— Па атрыманых мною вестках, — сказаў ён, нарэшце, азірнуўшыся на нас (мы пачалі проста трапятаць перад ім), — я маю падставу думаць, што ў ліку прысутных знаходзіцца каваль па імені Джозеф ці Джо Гарджэры. Дзе гэты чалавек?

— Тут, — сказаў Джо.

Незнаёмы джэнтльмен падазваў яго да сябе, і Джо падышоў.

— У вас ёсць падручны, — казаў далей незнаёмы. — Яго звычайна завуць Піпам. Тут ён?

— Тут, — адазваўся я.

Незнаёмец не пазнаў мяне, але я пазнаў у ім таго пана, якога сустрэў на лесніцы ў міс Гевішам у часе другога свайго наведвання.

— Я жадаў-бы пагутарыць з вамі без сведак, — сказаў ён. — Я затрымаю вас нядоўга. Можа, нам

105