Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/110

Гэта старонка не была вычытаная

вы жадаеце гэтага цяпер. Ці магу я прыняць ваш адказ за згоду зараз-жа пайсці пад кіраўніцтва якога-небудзь добрага настаўніка? Ну?

Я прамармытаў: так.

— Я ведаю аднаго настаўніка, які, як мне здаецца, падыходзіць для гэтай мэты, — сказаў містэр Джагерс. — Заўважце, я ні ў якім разе не рэкамендую яго, таму што ніколі нікога не рэкамендую. Джэнтльмен, пра якога я кажу, завецца містэр Мацью Покет.

А! Я зараз-жа ўспомніў гэта імя: сваяк міс Гевішам, той самы Мацью, каму падрыхтавана было месца ў галавах міс Гевішам, калі яна будзе ляжаць на стале.

— Вам знаёма гэта імя? — запытаў містэр Джагерс, хітра зірнуўшы на мяне.

Я адказаў, што чуў яго.

— А, вы чулі гэта імя; але пытанне ў тым, ці маеце вы што-небудзь супроць яго!

Я сказаў, што вельмі ўдзячны яму за яго рэкамендацыю.

— Рэкамендацыя — не падыходзячае слова, містэр Піп, падшукайце другое.

Тады я сказаў, што вельмі ўдзячны яму за тое, што ён указаў мне на містэра Мацью Покет.

— Вось гэта так! — усклікнуў містэр Джагерс. — І, мне здаецца, вам лепш за ўсё пачаць у яго дома. Я гэта ўладжу, а пакуль вы можаце пабачыць яго сына, які жыве ў Лондане. Калі вы думаеце адправіцца ў Лондан?

Зірнуўшы на Джо, які стаяў у поўным здрантвенні, я сказаў, што гатоў ехаць хоць зараз.

— Перш за ўсё вам трэба пашыць сабе новае плацце. Скажам, параз тыдзень. Вам спатрэбяцца грошы. Я магу пакінуць вам дваццаць гіней.

109