Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/115

Гэта старонка не была вычытаная

што я збіраюся прынесці сюды ў клунку маё плацце як-небудзь надвячоркам, хутчэй за ўсё напярэдадні майго ад‘езду.

На гэта Бідзі нічога не адказала. Вялікадушна дараваўшы ёй яе віну, я ласкава пажадаў ім добрай ночы і пайшоў спаць. Увайшоўшы ў свой маленькі пакойчык, я сеў і доўга аглядаў гэты мізэрны кут, які неўзабаве мне прыдзецца пакінуць назаўсёды, каб заняць больш высокае становішча ў свеце. Я адчыніў акно і высунуўся на двор. Я бачыў, як Джо ціхенька вышаў з кухні і пачаў хадзіць па двары. Услед за ім вышла Бідзі з яго люлькаю, якую яна дапамагала яму раскурыць. Ён ніколі не курыў так позна; не цяжка было здагадацца, што з той ці іншай прычыны яму патрэбна было ўцяшэнне.

Ён стаў у дзвярах, якраз пада мною, пакурваючы сваю люльку, а побач з ім стаяла Бідзі. Яны спакойна гутарылі, і я ведаў, што яны гаварылі пра мяне, таму што некалькі разоў чуў, як абодва з любоўю вымаўлялі маё імя. Я не хацеў слухаць больш, калі-б нават і мог. Я адышоў ад акна і сеў на адзінае крэсла каля ложка, з сумам усведамляючы, што першая ноч маёй бліскучай будучыні была найбольш сумнай з усіх, праведзеных дагэтуль у гэтым пакойчыку. Зірнуўшы ў адчыненае акно, я ўбачыў лёгкія клубы дыму, якія ўзнімаліся ад люлькі Джо, і падумаў, што гэта было яго напутства на дарогу.

Я пагасіў свечку і лёг у пасцель; але гэта ўжо не была ранейшая выгодная пасцель, і ўжо ніколі больш я не спаў на ёй ранейшым здаровым сном.


РАЗДЗЕЛ XVIII

Раніца развесяліла мяне, і падарожжа, якое мяне чакала, уяўлялася мне зусім у іншым святле. Цяпер мяне больш за ўсё прыгнятала тое, што да майго ад‘-

114