Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/116

Гэта старонка не была вычытаная

езду аставалася цэлых шэсць дзён; я ніяк не мог адагнаць думкі, што за гэты час з Лонданам можа што-небудзь здарыцца і, калі я прыеду туды, акажацца, што ён або разбурыўся, або зусім знік з твару зямлі.

Пасля ранняга абеду я вышаў адзін з намерам абыйсці балоты і развітацца з імі назаўсёды.

Калі і раней я часта чырванеў ад сораму, успамінаючы маё знаёмства з беглым катаржнікам, якога калісьці бачыў я тут кандыбаўшым сярод магіл, дык якія-ж былі мае думкі ў гэтую нядзелю, калі, прышоўшы на балоты, я ўспомніў гэтага няшчаснага, абшарпанага, дрыжачага, закаванага ў кайданы і з пячаццю адвержанасці на ілбу. Мяне ўцяшала толькі тое, што гэта было вельмі даўно, што, напэўна, яго загналі куды-небудзь далёка і што ён памёр для мяне, а, можа быць, думаў я, яго і сапраўды ўжо няма на свеце.

Я накіраваўся да старой батарэі і прылёг там, каб абмеркаваць у адзіноце, ці не прызначае мяне міс Гевішам у мужы Эстэле, ды так і заснуў.

Прачнуўшыся, я вельмі здзівіўся, убачыўшы, што побач са мною, пакурваючы сваю люлечку, сядзіць Джо. Як толькі я расплюшчыў вочы, ён весела ўсміхнуўся і сказаў:

— Паколькі гэта ў апошні раз, Піп, дык я падумаў, ці не пайсці і мне за табою.

— Я вельмі рад, Джо, што ты прышоў.

— Дзякую, Піп.

Мы паціснулі адзін аднаму руку і я казаў далей:

— Ты можаш быць упэўнен, галубчык Джо, што я ніколі не забуду цябе.

— Годзе, годзе, Піп! — сказаў Джо супакойлівым тонам. — Я ў гэтым упэўнен. Бачыш, дружа мой, каб атрымаць такую ўпэўненасць, трэба было добра ўбіць гэта сабе ў галаву. А гэта штука не лёгкая і ўзяла

115