Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/139

Гэта старонка не была вычытаная

— Тут важна тое, — казаў далей між тым Герберт, — што вы прыглядаецеся. Гэта вельмі важна. Вы заўсёды ў канторы і прыглядаецеся.

Мяне здзівіў незразумелы вывад, што неабходна быць абавязкова ў канторы, каб прыглядацца, але я без пярэчанняў паклаўся на яго спрактыкаванасць.

Увечары мы вышлі пахадзіць па вуліцах і пабывалі ў тэатры; на другі дзень пайшлі ў царкву Вестмінстэрскага абацтва, а пасля абеду гулялі ў парках, і я ўвесь час задаваў сабе пытанне, хто падкоўвае ўсіх гэтых коней, і думаў, як добра было-б, калі-б гэтая работа дасталася Джо.

Мне здавалася, што з часу маёй разлукі з Бідзі і Джо прайшло па меншай меры некалькі месяцаў. У такой-жа меры ў маім уяўленні павялічылася і адлегласць, раздзяляўшая нас, так што нашы балоты здаваліся мне вельмі далёкімі.

У панядзелак раніцаю, без чвэрці дзевяць, Герберт пайшоў у кантору паказацца (а дарэчы і прыглядзецца, як я думаю), і я пайшоў разам з ім. Ён меркаваў выйсці адтуль гадзіны праз дзве, каб праводзіць мяне ў Гамерсміт, а я павінен быў пачакаць яго паблізу. Не магу сказаць, каб кантора, дзе служыў Герберт, была, на мой погляд, зручным месцам для прыглядання. Яна змяшчалася ў задняй частцы другога паверха, які выходзіў на вельмі неахайны ва ўсіх адносінах двор, і ўпіралася вокнамі ў задні фасад другога дома.

Я прачакаў да дванаццаці гадзін і пайшоў на біржу, дзе бачыў нейкіх нябрытых паноў, якія сядзелі пад аб‘явамі аб адыходзе караблёў. Я палічыў іх за багатых купцоў і толькі ніяк не мог зразумець, чаму ўсе яны былі не ў гуморы. Калі прышоў Герберт, мы пайшлі снедаць у славуты рэстаран, які ў той час я вельмі паважаў, але які цяпер лічу самым мізэрным з еўрапейскіх прадрассудкаў; аднак, нават тады я не

138