Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/15

Гэта старонка не была вычытаная

ваў — як ад толькі што асмоленага плота. На гэты раз асабліва сур‘ёзны характар маёй хваробы запар запатрабаваў цэлага кубка гэтага лякарства, які і ўлілі мне ў глотку для майго выратавання, прычым місіс Джо схапіла і вельмі моцна заціснула маю галаву ў сябе пад пахамі. Джо аддзелаўся поўкубкам, але поўкубка яго ўсё-ж прымусілі праглынуць, на вялікае яго здзіўленне. Місіс Джо абвясціла, што яго «нудзіць», і, мяркуючы па сабе, я смела магу сцвярджаць: калі дагэтуль яго не нудзіла, дык пасля лякарства і сапраўды занудзіла.

Сумленне — жахлівая рэч, аднолькава жахлівая і для дарослага, і для дзіцяці; але калі ў апошняга цяжар на сумленні злучаецца з цяжарам у штаніне, дык я з уласнага вопыту, магу сказаць, што становішча яго робіцца невыносным. Думка, што мне прыдзецца зрабіць пакражу ў місіс Джо, і неабходнасць заўсёды прытрымліваць рукою мой хлеб з маслам, ці хадзіў я ці сядзеў, ці ішоў на кухню па якому-небудзь даручэнню, усё гэта амаль даводзіла мяне да вар‘яцтва.

У гэты дзень, аб якім ідзе гутарка, была калядная куцця, і мне трэба было ўзброіцца меднай лапатачкай і з сямі да васьмі па насценнаму галандскаму гадзінніку мяшаць пудынг на заўтрашні дзень. Я папрабаваў было рабіць гэта з грузам у штаніне, як раптам адчуў, што мой хлеб з маслам спаўзае ўсё ніжэй і ніжэй і зараз выскачыць наповерх, калі я не прыму рашучых мер. На шчасце, мне неяк удалося выслізнуць з пакоя і выгрузіць гэты рэчыўны цяжар майго сумлення на гары, дзе я спаў.

— Чуеш, Джо? — сказаў я, калі скончыў, нарэшце, з пудынгам і грэўся каля каміна, чакаючы, пакуль мяне пашлюць спаць. — Здаецца, з гармат страляюць. Што гэта значыць?

— Мусіць, яшчэ катаржнік даў драла, — адказаў Джо.

— Як гэта — даў драла, Джо? — запытаўся я.

14