Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/150

Гэта старонка не была вычытаная

Я сказаў, што з прыемнасцю скарыстаю яго гасціннасць.

— Дзякую вам, — адказваў ён. — Значыцца, мы ўмовімся, і вы прыдзеце, калі вам гэта будзе зручна. У містэра Джагерса вы калі-небудзь абедалі?

— Не яшчэ.

— Ну, дык папярэджваю: ён пачастуе вас віном і вельмі добрым. Я-ж магу вам прапанаваць толькі пунш, але, праўда, даволі добры. А цяпер я вам скажу яшчэ адно: калі вы будзеце абедаць у містэра Джагерса, звярніце ўвагу на яго эканомку.

— Хіба яна прадстаўляе сабою што-небудзь незвычайнае?

— Вы ўбачыце прыручанага дзікага звера, — сказаў Вемік. — У гэтым няма нічога незвычайнага, скажаце вы. А я вам адкажу: гэта залежыць ад таго, наколькі звер быў дзікі і наколькі ён цяпер прыручаны. Назірайце ўважліва, і вы самі ўбачыце, наколькі павысіцца ваша думка аб магутнасці містэра Джагерса.

Я адказаў, што буду назіраць як мага больш уважліва, тым больш, што яго папярэджанне вельмі ўзбудзіла маю цікаўнасць.


РАЗДЗЕЛ XIII

Бентлі Дрэмль быў вельмі хмуры юнак. Ён нават за кнігу браўся так, як быццам аўтар яе абразіў яго асабіста; з такою-ж ласкавасцю адносіўся ён і да сваіх знаёмых. Масіўны, нязграбны, цяжкі на пад‘ём, з непаваротлівым розумам і такім-жа языком, які, здавалася, чапляўся ў яго ў роце, як сам ён чапляўся за мэблю, калі хадзіў па пакоі; ён быў гультаяваты, ганарлівы, скупы, скрытны і падазроны, што выразна праглядала ў бязглуздым яго твары. Ён быў родам з Самерсетшыра, сын багатых бацькоў, якія клапатліва развівалі гэта рэдкае спалучэнне прыгожых якасцей,

149