Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/161

Гэта старонка не была вычытаная

вы маглі-б прытрымаць ваш язык і не размаўляць аб нашай марнатраўнасці. Так, прынамсі, я думаю.

— Вы думаеце? Скажыце, калі ласка!

— Думаю, — казаў далей я, стараючыся здавацца вельмі строгім, — што вы нікому з нас не пазычылі-б, як-бы нам патрэбна ні было.

— Вы праўду кажаце, — сказаў Дрэмль. — Нікому з вас я не пазычу ні капейкі. Нікому ні капейкі.

— На гэта я вам толькі скажу, што не зусім прыгожа пазычаць пры такіх умовах.

— Вы скажаце! — паўтарыў Дрэмль. — Прашу пакорна!

Тут умяшаўся Стартоп і пачаў угаварваць яго быць крыху больш далікатным у кампаніі. Стартоп быў жывы, вясёлы хлопец, простая процілегласць Дрэмлю, і апошні заўсёды глядзеў на яго як на асабістую для сябе крыўду. Ён і цяпер адказаў яму грубым, нахабным тонам, але Стартоп пастараўся скончыць справу жартам, які нас усіх рассмяшыў. Страшэнна пакрыўдзіўшыся ад гэтага поспеху Стартапа, Дрэмль, ні слова не кажучы, выняў рукі з кішэняў, апусціў плечы, паслаў праз зубы нейкую лаянку і ўжо схапіўся за шклянку, намерваючыся запусціць ёю ў галаву праціўніка, але гаспадар спрытна выхапіў у яго шклянку ў той момант, калі ён ужо прыпадняў яе.

— Панове, — казаў містэр Джагерс і, асцярожна паставіўшы шклянку на стол, выцягнуў за масіўны ланцужок залаты гадзіннік, — мне вельмі сумна, але я павінен вам сказаць, што ўжо палова дзесятай.

Мы ўсталі і пачалі развітвацца. Мы яшчэ не дайшлі да выхадных дзвярэй, як Стартоп ужо весела называў Дрэмля «старым таварышам», як быццам нічога не здарылася. Але «стары таварыш» далёка не адказваў тым-жа і нават перайшоў на другі бок вуліцы, так што мы з Гербертам, астаўшыся ў горадзе, бачылі, як яны накіраваліся ў Гамерсміт па розных баках вуліцы,

160