Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/162

Гэта старонка не была вычытаная

прычым Стартоп ішоў спераду, а Дрэмль поўз ззаду, у ценю дамоў, зусім так, як рабіў гэта, калі мы каталіся на лодках.

Прыблізна праз месяц пасля гэтага скончыўся тэрмін знаходжання «павука» ў містэра Пакета і, на вялікае задавальненне ўсяго дома, ён пайшоў у сваю хатнюю бярлогу.


РАЗДЗЕЛ XXV

«Дарагі містэр Піп!

Я пішу па жаданню містэра Гарджэры, каб паведаміць вас, што ён адпраўляецца з містэрам Вопслем у Лондан і будзе вельмі рад пабачыць вас, калі вы толькі пажадаеце. Ён з‘явіцца да вас у Барнардава падвор‘е ў аўторак, а дзевятай гадзіне. Калі вам непажадана бачыць яго, то дайце знаць. Ваша бедная сястра ўсё ў тым-жа становішчы, у якім вы яе пакінулі. Мы кожны вечар успамінаем пра вас і стараемся ўявіць сабе, што вы робіце ці гаворыце ў тую хвіліну. Калі цяпер гэта вам здаецца дзёрзкасцю з нашага боку, то даруйце дзеля ранейшай дружбы. Вось і ўсё, дарагі містэр Піп, што можа вам паведаміць

вельмі многа абавязаная і адданая вам

Бідзі».

P. S. Ён абавязкова патрабуе, каб я напісала вам: «о-то будзе весела». Ён кажа, што вы зразумееце. Я спадзяюся і не сумняваюся, што вам будзе прыемна пабачыць яго, таму што хоць цяпер вы і джэнтльмен, але ў вас заўсёды было добрае сэрца, а ён вельмі і вельмі харошы чалавек. Я прачытала яму ўсё пісьмо, апрача апошняй фразы, і ён просіць, каб я яшчэ раз напісала «о-то будзе весела».

Я атрымаў гэтае пісьмо ў панядзелак раніцою, г. зн. напярэдадні назначанага дня. Не радасць была ў маёй душы, хоць я быў звязаны з Джо моцнымі су-

161