Герберт. Я пазнаёміў іх. Джо, у адказ на наша запрашэнне прысесці да стала, пачаў уважліва аглядаць пакой, адшукваючы прыстойнае месца для свайго капялюша, як быццам толькі вельмі нямногія прадметы ў прыродзе маглі служыць яму п‘едэсталам, і нарэшце паставіў яго на самы беражок каміна, з якога ён потым пастаянна падаў.
— Чаго загадаеце, містэр Гарджэры, чаю ці кофе? — запытаўся ў яго Герберт, які ў нас быў заўсёды за гаспадара.
— Дзякую вам, сэр, — адказаў Джо, выпрастаўшыся, як палка. — Гэта як вам будзе пажадана.
— Што вы скажаце аб кофе?
— Дзякую вам, сэр, — адказваў Джо, відаць, расчараваны гэтай прапановаю, — калі вы так ласкавы, што аддаеце перавагу кофе, то я не адважуся выказацца супроць вашай думкі. Але ці не знаходзіце вы, што кофе дзейнічае часам узбуджальна?
— У такім выпадку чаю, — сказаў Герберт, наліваючы яму чай.
Тут капялюш Джо ўпаў з каміна; ён ускочыў з месца, падняў яго і паставіў на ранейшае месца, нібы правілы прыстойнасці патрабавалі, каб ён падаў як мага часцей.
— Калі вы прыехалі, містэр Гарджэры?
— Дазвольце, калі-ж гэта было? — адказаў Джо, кашлянуўшы ў руку, як быццам з часу прыезду ён паспеў ужо схапіць коклюш. — Здаецца ўчора ўвечары? Не, не ўчора. Ну так, учора, так, так, учора ўвечары, — заключыў ён нарэшце з палёгкаю і з выглядам найвялікшай мудрасці і строгай бесстароннасці.
— Ці паспелі вы зірнуць на Лондан?
— Як-жа, сэр, — сказаў Джо, — мы з Вопслем проста накіраваліся ў краму ваксы, але не бачылі, каб яна надта была падобна на карцінку, што намалявана на чырвонай аб‘яве каля дзвярэй крамы, г. зн. я разу-
164