Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/178

Гэта старонка не была вычытаная

заўвага канчаткова адбіла ў мяне да гэтага і апошнюю ахвоту.

Сад настолькі зарос, што гуляць у ім было не лёгка, і, прайшоўшыся па ім разы два ці тры, мы пайшлі на двор да піваварні. Я паказаў ёй месца, дзе яна хадзіла па бочках у першы дзень нашага знаёмства, і яна сказала безудзельна і няўважліва: «Праўда?» Я напомніў ёй, у якія дзверы яна вынесла мне тады піва і мяса, і яна адказала: «Дапраўды, не памятаю».

— А памятаеце, як я плакаў з-за вас? — запытаўся я.

— Не, — адказала яна, адмоўна ківаючы галавою, і абвяла вачыма двор.

Я ўнутрана гатоў быў зноў заплакаць ад яе забыўчывасці і поўнага раўнадушша да мяне, — і гэтыя ўнутраныя слёзы, дапраўды, горш за ўсякія іншыя.

— Вы самі ведаеце, — сказала Эстэла з такім забойча-выбачлівым выглядам, які ўмеюць напускаць на сябе толькі чароўныя і прыгожыя жанчыны, — што ў мяне няма сэрца… Можа, гэта і мае якія-небудзь адносіны да маёй памяці.

Я пачаў мармытаць нешта аб тым, што бяру на сябе смеласць сумнявацца ў справядлівасці яе слоў, што, наадварот, немагчыма ўявіць сабе, каб у такой красуні не было сэрца…

— О! У мяне, вядома, ёсць сэрца, якое можна пракалоць кінжалам, прастрэліць, — сказала Эстэла. — Я памру, вядома, калі яно перастане біцца; але вы ведаеце, што я хацела сказаць: у маім сэрцы няма месца сімпатыі, пяшчотнасці і іншым падобным глупствам. — Я кажу сур‘ёзна, — гаварыла Эстэла, і твар яе стаў строгім, хоць бровы не варухнуліся і лоб заставаўся зусім гладкім. — Калі нам суджана часта сустракацца, то вам лепш раз назаўсёды прымірыцца з гэтай думкаю. Не, — спыніла яна мяне ўладарным жэстам, як толькі я папрабаваў адкрыць рот, — ні да каго я не адчуваю

177