асаблівай пяшчотнасці, я нават не разумею падобных пачуццяў.
Між тым у нашу адсутнасць былі запалены старыя кандэлябры, і міс Гевішам чакала мяне ў сваім крэсле. Мы пачалі наша звычайнае ў былы час катанне.
Час ляцеў, наступіла пара абеду, і Эстэла пайшла пераапрануцца к абеду. Мы спыніліся каля сярэдзіны доўгага стала, міс Гевішам выцягнула сваю кастлявую руку і паклала яе на пажоўклы абрус. Эстэла, выходзячы, павярнулася, зірнула на нас цераз плячо, і міс Гевішам паслала ёй гарачы ваздушны пацалунак, у якім было нешта злавеснае.
Як толькі Эстэла вышла, і мы засталіся ўдваіх, міс Гевішам павярнулася да мяне і ціха сказала:
— Якая красуня? Якая стройная, як выхавана! Ты-ж у захапленні ад яе?
— Усе павінны захапляцца ёю, міс Гевішам!
Яна, лежачы ў крэсле, абхапіла рукою маю шыю і прыцягнула мяне да сябе.
— Кахай яе!.. Кахай! Кахай!.. Як яна да цябе адносіцца?
Раней чым я сабраўся адказаць нагэтае шчакатлівае пытанне, яна зноў паўтарыла:
— Кахай!.. Кахай яе!.. Усёроўна, ці адказвае яна табе, ці не. Як-бы ні разрывала яна тваё сэрца, — а з часам яна стане больш вопытнай і разумнай, — усё-такі ты кахай яе, кахай, кахай!
Ніколі я не бачыў, каб хто-небудзь гаварыў з большым запалам. Я адчуваў, што, па меры таго, як яна захаплялася, маю шыю ўсё мацней і мацней сціскалі яе кастлявыя рукі.
— Слухай, Піп! Я яе ўзяла да сябе, узаконіла, выхавала для таго, каб яе кахалі. Кахай-жа яе!..
Яна надта часта паўтарала слова: «кахай», каб можна было не зразумець сэнсу яе рэчы. Але калі-б гэта слова, замест кахання, заклікала да нянавісці, да
178