Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/192

Гэта старонка не была вычытаная

Кожны дзень Герберт ішоў у Сіці выглядаць падыходзячую справу. Я часта заходзіў да яго. Ён засядаў у цёмным пакоі, у якім былі толькі бутэлькі чарніла, вешалка, скрынка з вугаллем, клубок бічоўкі, каляндар, канторка, табурэт і лаўка, і не памятаю, каб мне здарылася калі-небудзь застаць яго за іншым заняткам, апрача цярплівага чакання падыходзячага выпадку.

Наш настрой быў такі, што, калі-б мы не былі так прывязаны адзін да аднаго, то, напэўна, сварыліся-б кожны дзень.

У пэўныя дні (праўдзівей — у няпэўныя, бо ўсё залежала ад нашага настрою) я казаў Герберту з такім выглядам, як быццам толькі што зрабіў надзвычайнае адкрыццё:

— Дарагі Герберт, мы зарываемся.

— Дарагі Гендзель, — адказваў мне Герберт зусім шчыра, — вер ці не вер, але тое-ж самае па дзіўнаму супаданню было і ў мяне на языку.

— Дык высветлім-жа, Герберт, — падхапляў я, — становішча спраў!

Падобнае рашэнне падымала нас ва ўласных вачах. Я думаў, што іменна ў гэтым заключаецца сапраўдная дзелавітасць, што іменна такім чынам надзейней за ўсё змагацца в бядою, і Герберт быў цалкам згодзен са мною.

Дзеля такой падзеі мы заказвалі на абед якую-небудзь дзівосную страву і бутэльку таксама якога-небудзь незвычайнага віна, каб падмацаваць бадзёрасць і быць на вышыні прызначэння. Пасля абеду мы раскладвалі кучу пер‘яў, адпаведную колькасць чарніла, белай і прамакальнай паперы, бо нам здавалася неабходным мець пад рукамі пісьмовыя прылады ў дастатку.

Я браў аркуш паперы і выводзіў наверсе чоткім по-

191