Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/199

Гэта старонка не была вычытаная

сюды? — запыталася Бідзі, спыняючыся на вузенькай садовай дарожцы і гледзячы на мяне ва ўпор сваімі яснымі і добрымі вачыма.

— Божа мой! — усклікнуў я, нібы ў роспачы, што не маю магчымасці пераканаць Бідзі, — вось гэта дык сапраўды ў вас нядобры нахіл. Не гаварыце мне гэтага. Бідзі, калі ласка. Мне гэта надта цяжка.

На гэтай прыстойнай падставе я за вячэраю трымаўся як можна далей ад Бідзі і, уходзячы да сябе ў стары пакойчык, развітаўся з ёю вельмі халодна. Усякі раз, як я ноччу прачынаўся, — а прачынаўся я праз кожныя чвэрць гадзіны, мая думка вярталася да несправядлівай злой крыўды, якую нанесла мне Бідзі.

Мне трэба было выехаць вельмі рана. Я ўстаў з пеўнямі і неўзаметку зірнуў праз акно ў кузню. Некалькі хвілін любаваўся я Джо, які ўжо быў за работаю і дыхаў здароўем і сілаю.

— Бывай, любы Джо! Не, дзеля бога, не выцірай! Дай мне сваю чэсную, чорную руку! Я вярнуся скора і пачну наведваць цябе часта.

— Няма патрэбы надта скора, сэр, і надта часта, Піп, — сказаў Джо.

Бідзі чакала мяне ля дзвярэй кухні з кубкам сырадойнага малака і кавалкам хлеба.

— Бідзі, — вымавіў я, працягваючы ёй руку на развітанне, — я не сярдую, але я ў засмучэнні.

— Не засмучайцеся, — сказала яна з пачуццём. — Няхай лепш мне будзе цяжка, калі я была несправядліва.

І зноў туман рассцілаўся перада мною. Здавалася, ён гаварыў мне, што Бідзі мела падставу і што я не вярнуся сюды. На вялікі жаль, гэта была праўда.

198