Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/215

Гэта старонка не была вычытаная

таннем і праводзіў за ім штодзённа па некалькі гадзін. Справы Герберта ішлі ўсё лепш і лепш, а мае былі ўсё ў такім-жа становішчы.

Герберт па справах паехаў у Марсель, а я застаўся ў адзіноце і хандрыў. Ад пастаяннай надзеі, што вось днямі ці на наступным тыдні нарэшце высветліцца маё будучае, я пераходзіў да роспачы і непакою, і мне ў гэтыя хвіліны асабліва нехапала заўсёды вясёлага твара і жывой гутаркі майго прыяцеля.

Пагода была жахлівая: ад буры і дажджу стаяла невылазная гразь па ўсіх вуліцах. Я чытаў, паклаўшы перад сабою на стол гадзіннік, і рашыў скончыць чытанне, як заўсёды, у адзінаццаць. Я чуў, як спачатку ў царкве св. Паўла, а затым і ў іншых бліжэйшых цэрквах прабіла адзінаццаць. Раптам па лесніцы пачуліся крокі.

Не ведаю чаму, мяне ахапіў жахлівы страх. Я задрыжаў, і ў адзін момант у маёй галаве мільгнула думка аб нябожчыцы сястры. Мне здалося, што гэтыя крокі маюць нейкую таямнічую сувязь з яе смерцю. Я прыслухаўся і зноў пачуў крокі ўжо бліжэй. Успомніўшы, што на лесніцы цёмна, я ўзяў з стала лямпу і вышаў на пляцоўку. Відаць той, хто ішоў, спыніўся, убачыўшы мяне, таму што ўсё заціхла.

— Тут ідзе хто-небудзь? — закрычаў я, углядаючыся ў цемнату.

— Так, — адказаў голас з цемнаты.

— У які вам паверх?

— У верхні, да містэра Піпа.

— Ён да вашых паслуг… Якія-небудзь дрэнныя весткі?

— Не, нічога дрэннага, — адказаў незнаёмец, падымаючыся па лесніцы.

Я стаяў на пляцоўцы, выставіўшы лямпу за поручні, так што незнаёмец хутка трапіў у асветленую

214