каючыся да маіх грудзей сваім вялізным пальцам, — тут трэба трымацца вельмі асцярожна.
— Што такое?.. Чаму?..
— Таму, што справа ідзе аб жыцці і смерці!
— Аб жыцці і смерці?
— Мяне саслалі на ўсё жыццё. Той, хто вернецца самавольна, будзе пакараны смерцю. За апошнія гады адтуль шмат народу ўцякло, — і я прапаў, вядома, калі мяне знойдуць.
Перш за ўсё я паклапаціўся зачыніць акяніцы, каб знадворку не відаць было святла, а потым замкнуў і агледзеў дзверы. Пакуль я займаўся гэтым, ён вярнуўся да стала і ўзяўся за грог і бісквіты. Гледзячы на яго цяпер, я зусім выразна ўяўляў сабе яго ў выглядзе таго майго катаржніка, які тады так прагна еў на балоце, і мне здавалася, што вось зараз ён нагнецца і пачне піліць кайданы.
Я замкнуў і дзверы з пакоя Герберта на другую лесніцу, і толькі тады запытаўся ў яго, ці не жадае ён легчы спаць. Ён адказаў, што жадае, і папрасіў даць яму крыху з маёй добрай бялізны, каб заўтра пераапрануцца. Я прынёс і падрыхтаваў усё неабходнае, і зноў кроў застыла ў мяне ў жылах, калі ён, развітваючыся, паціснуў мне абедзве рукі.
Не ведаю, як я вышаў ад яго. Я зноў расклаў агонь у тым пакоі, дзе мы сядзелі, і сеў перад камінам, баючыся легчы спаць. Цэлую гадзіну яшчэ я не мог ні аб чым думаць, ашаломлены ўсім гэтым, і толькі тады, калі здольнасць разважаць вярнулася да мяне, я зразумеў усю глыбіню свайго гора і выразна ўбачыў, што карабль, на якім я плыў, разбіўся ўшчэнт.
Непераможны жах ахапіў мяне, нібы наплываючы з усіх куткоў, так што я ўзяў свечку і пайшоў зірнуць на свайго жахлівага госця.
Ён абвязаў сабе галаву хусткаю. Яго твар быў спакойны і сон глыбокі, але пісталет усё-такі ляжаў у га-
223