Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/23

Гэта старонка не была вычытаная

ў апошні раз, ён сядзеў, прыгнуўшыся галавою да самага калена, і з усіх сіл працаваў над сваёю калодкаю, праклінаючы і калодку, і сваю нагу. І апошнім гукам, што даляцеў да мяне, калі я спыніўся ў тумане, прыслухоўваючыся, быў віск усё яшчэ працаваўшага падпілка.


РАЗДЗЕЛ IV

Я быў зусім упэўнены, што застану ў кухні паліцэйскага і што мяне зараз-жа арыштуюць. Але ва ўсім доме не толькі не было ніякага паліцэйскага, але нават і крадзежу ніхто не заўважыў. Місіс Джо была цалкам занята чысткаю дома для надыходзячага свята. Джо быў высланы на ганак, каб ён не наткнуўся на скрынку з-пад смецця, на якую ён рана ці позна заўсёды натыкаўся, калі сястра распачынала генеральную чыстку.

— Дзе ты быў, жэўжык? — так дзеля свята прывітала мяне місіс Джо, калі я з нячыстым сумленнем з‘явіўся перад ёю.

Я адказаў, што бегаў паслухаць, як Хрыста славяць.

— Ну, ну, — заўважыла місіс Джо. — Магло быць і горш.

«Вядома», падумаў я.

— Каб не была я жонкаю каваля, не працавала, як катаржная, не здымаючы фартуха, можа, і я паслухала-б, як славяць. Я-ж і сама люблю славіць, таму, напэўна, ніколі мне і не ўдаецца хоць іншых паслухаць.

Джо, які рыскнуў увайсці ўслед за мною ў кухню, пасля таго як скрынка з-пад смецця знікла, пацёр рукою пераносіцу з лагодным выглядам, сустрэўшы сярдзіты погляд місіс Джо, але не паспела яна адвярнуцца, як ён склаў указальныя пальцы крыж-накрыж і паказаў мне спадцішка гэты сімвалічаы знак, які азначаў на нашай мове, што місіс Джо ў дрэнным настроі.

22