Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/230

Гэта старонка не была вычытаная

пылу, а зверху цёмнае паліто, але, па праўдзе сказаць, ён не звярнуў на яго асаблівай увагі.

Распытваць далей было-б неразважліва, і я паспяшыўся адпусціць вартаўніка. Страшэнны непакой ахапіў мяне.

Я расклаў у каміне агонь, — бледным, цмяным полымем гарэў ён у гэты ранні час, — і задрамаў перад ім. Мне здавалася, я праспаў цэлую ноч, калі гадзіннік прабіў усяго шэсць: цэлых паўтары гадзіны заставалася яшчэ да світання.

Я адчыніў акяніцы, паглядзеў на сырую, сумную раніцу, на свінцовае неба, пахадзіў па пакою, прысеў, дрыжучы ад холаду, да каміна і пачаў чакаць прыходу маёй служанкі.

Нарэшце з‘явілася старая з пляменніцаю. Яны вельмі здзівіліся, убачыўшы мяне перад затопленым камінам. Я паведаміў ім, што ў суседнім пакоі спіць мой дзядзя, які прыехаў сёння ўночы, і загадаў ім зрабіць некаторыя дабаўленні да снедання. Пакуль яны перастаўлялі мэблю і падымалі пыл слупам, я памыўся, адзеўся і ў нейкім поўдрымотным стане апынуўся зноў перад камінам, чакаючы, што к снеданню з‘явіцца ён. Праз некаторы час дзверы адчыніліся, і ён увайшоў; я не мог прымусіць сябе зірнуць на яго: пры дзённым асвятленні ён здаўся мне яшчэ горшым.

— Я не ведаю нават, якім імем мне вас зваць, — сказаў я, калі ён сеў за стол. — Я сказаў прыслузе, што вы мой дзядзя.

— Вельмі добра, любы хлопчык, заві мяне дзядзем.

— У часе свайго знаходжання на караблі вы-ж узялі якое-небудзь імя?

— Так, любы хлопчык, я назваў сябе Провісам.

— Вы маеце намер пакінуць за сабой гэтае прозвішча?

— Так, любы хлопчык, яно нічым не горш за

229