Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/231

Гэта старонка не была вычытаная

іншыя, але, зразумела, калі другое табе больш падабаецца, я гатоў яго перамяніць на другое.

— А як ваша сапраўднае імя? — запытаў я шэптам.

— Мегвіч, — адказаў ён таксама шэптам, — а імя Авель.

— Да чаго вас з дзяцінства прызначалі?

— Мяне прызначалі быць нягоднікам, любы хлопчык, — адказаў ён зусім сур‘ёзна і вымавіў слова «нягоднік» так, як быццам яно азначала якую-небудзь прафесію.

— Калі вы прышлі ў Тэмпль учора ўвечары… — пачаў я і раптам спыніўся, здзіўлены тым, што гэта здарылася толькі ўчора; мне здавалася, што гэта было бог ведае як даўно.

— Дык што-ж, мой любы?

— Калі вы ўчора прышлі ў Тэмпль і пыталіся ў вартаўніка, як прайсці, быў хто-небудзь з вамі?

— Са мною? Не, нікога не было, любы хлопчык.

— Але ў вароты ўвайшоў хто-небудзь разам з вамі?

— Я не звярнуў увагі, — вымавіў ён з некаторым сумненнем. — Здаецца, нехта ўвайшоў са мною.

— Ці ведаюць, што вы ў Лондане?

— Спадзяюся, што не, — адказаў ён, праводзячы пальцам кругом шыі.

Ад гэтага жэсту мяне кінула ў жар і холад.

— Раней вы былі вядомы ў Лондане?

— Тут мяне мала ведалі, я больш бываў у правінцыі.

— А судзілі вас… у Лондане?..

Ён запытаўся, хітра паглядзеўшы:

— Каторы раз?

— Апошні?

Ён пацвярджальна кіўнуў галавою.

— Так, у Лондане. Тады я і пазнаёміўся з Джагерсам. Ён мяне абараняў.

230