Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/24

Гэта старонка не была вычытаная

Місіс Джо была вельмі ахайная гаспадыня, але мела незвычайную здольнасць рабіць так, што чыстата яе была больш нязручнай і неахайнай, чым сам бруд. Яе ахайнасць нагадвала набожнасць некаторых людзей, якія ўмеюць стаць усім упоперак горла сваёю святасцю.

У гэты дзень у нас абедалі: містэр Вопсль, дзяк нашай царквы, містэр Гебль, калёснік, з місіс Гебль і дзядзя Пембльчук (ён быў дзядзя Джо, але місіс Джо прысвоіла яго сабе), заможны гандляр хлебам з бліжэйшага горада, які ездзіў ва ўласным вазку. Абед меўся быць а палове другой. Калі мы з Джо вярнуліся дадому, стол быў ужо накрыты, місіс Джо была ў поўным парадзе, і парадныя дзверы адчынены для прыёму гасцей (чаго ніколі не здаралася ў іншыя дні). Адным словам, усё было ў поўным блеску. Аб пакражы ніхто яшчэ і не падазраваў.

Час абеду набліжаўся, не прыносячы ніякай палёгкі майму сумленню; нарэшце, з‘явіліся і госці. Я адчыніў гасцям дзверы з такім сур‘ёзным выглядам, нібы ў нас было зазвычай заўсёды адчыняць гэтыя дзверы. Раней за ўсіх з‘явіўся дзяк нашай царквы, доўганосы містэр Вопсль, за ім містэр і місіс Гебль і нарэшце дзядзя Пембльчук.

— Місіс Джо, — сказаў дзядзя Пембльчук, высокі, непаваротлівы, задыхлівы таўстун сярэдніх год, з шырокім і плоскім, як у рыбы, ротам, бязглуздымі, вылупленымі вачыма і белабрысымі валасамі, якія стаялі старчма, нібы ён заўсёды быў чымсьці спалоханы. — Місіс Джо, я прынёс вам, у выглядзе маленькага каляднага падарунка, бутэльку херэсу і я прынёс вам, мэм, бутэльку партвейну.

Кожныя Каляды ён з‘яўляўся з гэтымі-ж самымі словамі, якія вымаўляў як нешта надзвычай новае, і з двума бутэлькамі, якія трымаў на манер гімнастычных

23