Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/244

Гэта старонка не была вычытаная

гаспадар паклікаў яго і сказаў, паказваючы на мяне: «Мне здаецца, гэты чалавек для вас падыйдзе».

«Кампісон уважліва агледзеў мяне, я таксама агледзеў яго: на ім быў гадзіннік з ланцужком, пярсцёнак, залатая шпілька, плацце дарагое і з іголачкі.

«— Мяркуючы па знадворнаму выгляду, вам не шанцуе ў жыцці, — сказаў мне Кампісон.

«— Мне ніколі не шанцавала, судар. (Сапраўды, я тады толькі што вышаў з Кінгстонскай турмы, дзе адседжваў за брадзяжніцтва: мяне маглі-б упячы туды і за што-небудзь горшае, але на гэты раз я, апрача брадзяжніцтва, ні ў чым не правініўся.)

«— Шчасце мяняецца, — праказаў Кампісон, — быць можа, ваш лёс зменіцца к лепшаму.

«— Будзем спадзявацца, — сказаў я. — Пара-б ужо.

«— Што вы ўмееце рабіць? — запытаўся Кампісон.

«— Есці і піць, — адказаў я, — калі вы будзеце пастаўляць матэрыял.

«Кампісон засмяяўся, яшчэ раз акінуў мяне ўважалівым позіркам, даў мне пяць шылінгаў і назначыў з‘явіцца заўтра ўвечары ва ўмоўленае месца; на другі дзень я з‘явіўся, куды трэба было, і Кампісон узяў мяне да сябе ў памочнікі і кампаньёны. Што-ж гэта былі за справы ў Кампісона, у якіх ён узяў мяне ўдзельнікам, запытаеце вы. А справы гэтыя былі: машэнніцтвы, падробкі вексялёў і розных подпісаў, збыт крадзеных асігнацый і таму падобнае. У яго столькі-ж было падобнае. У яго столькі-ж было пачуцця, як у жалезнай пілы, ён быў халодны, як смерць, а разумны, як д‘ябал, аб якім мне стоькі нацвярдзілі набожныя людзі.

«У Кампісона быў другі таварыш, па імені Артур: не думайце, што гэта было яго сапраўднае імя, не, гэта была мянушка. У яго былі сухоты, і ўвесь ён быў скура ды косці. За некалькі гадоў перад тым яны з Кампісонам змайстравалі адну дрэнную

243