Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/25

Гэта старонка была вычытаная

шароў. І кожныя Каляды місіс Джо адказвала яму, як адказала і цяпер:

— О, дзядзя Пем-бль-чук! Як гэта міла з вашага боку!

На што ён нязменна гаварыў, як сказаў і цяпер:

— Вашы якасці яшчэ мілейшыя. Ну-с, ці ўсе ў добрым здароўі?

Мы абедалі ў гэтых выпадках на кухні, а к дэсерту пераходзілі ў гасціны пакой, дзе нам было таксама няёмка, як Джо ў святочным убранні.

Нават калі-б я і не абкраў каморкі, я адчуваў-бы сябе няёмка ў гэтай пачэснай кампаніі — не таму, што мяне прыціснулі да рогу стала, так што ён упіраўся мне ў грудзі, а локаць містэра Пембльчука штохвіліны заязджаў мне ў вока, і не таму, што мне даставаліся толькі самыя кончыкі курыных лапак ды тыя часткі свініны, якія не рабілі гонару свінні пры яе жыцці. Не, усё гэта не мела-б для мяне ніякага значэння, каб толькі госці і гаспадары пакінулі мяне ў спакоі. Але яны, мабыць, баяліся ўпусціць такі зручны выпадак і зводзілі раз-по-раз гутарку на маю асобу.

Цкаванне пачалося як толькі селі за стол. Містэр Вопсль прачытаў або, дакладней, прадэкламаваў малітву самым тэатральным тонам і закончыў дапасаваным на гэты выпадак настаўленнем наконт удзячнасці, як першага абавязку кожнага чалавека. Тады сястра паглядзела на мяне ва ўпор і заўважыла глухім дакорлівым голасам:

— Чуеш? Будзь-жа ўдзячны.

— А ў асаблівасці, — дадаў містэр Пембльчук, — будзь удзячны тым, хто выхаваў цябе ўласнаручна.

Джо ў прысутнасці гасцей рабіўся яшчэ менш прыкметным, чым без іх. Але ён заўсёды, калі толькі мог, уцяшаў мяне па-свойму; калі справа была за абедам, ён падбаўляў мне на талерку падліўкі, абы была яна

24