Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/251

Гэта старонка не была вычытаная

што ён у сваю чаргу прыняў такое самае рашэнне і мае намер грудзьмі адстойваць сваю пазіцыю.

— Вы доўга тут прабудзеце?

— Дапраўды, не ведаю. А вы доўга тут прабудзеце?

— Дапраўды, не ведаю.

Уся кроў у мне кіпела; я адчуваў, што калі містэр Дрэмль зробіць замер адсунуць мяне хоць на волас убок, я выкіну яго з акна, і разам з тым я ясна ўсведамляў, што, калі з майго боку будзе такая спроба, містэр Дрэмль выкіне мяне за дзверы.

Ён пачаў нешта насвістваць, я таксама пачаў насвістваць.

— Тут, здаецца, шмат балот? — запытаўся нарэшце Дрэмль.

— Ну, і што-ж з таго?

Дрэмль зірнуў на мяне, потым на мае боты, неяк весела ўсклікнуў і зарагатаў.

— Вам весела, містэр Дрэмль?

— Не, не асабліва, — адказаў ён. — Зараз я еду катацца конна. Жадаю, для забавы, аглядзець гэтыя балоты. Мне казалі, што ў ваколіцы ёсць цікавыя вёскі, цікавыя шынкі і кузні… і ўсё такое. Чалавек!

— Сэр?

— Гатоў мой конь?

— Ля ганку, сэр.

— Лэдзі не паедзе сёння конна, надвор‘е дрэннае.

— Слухаю, сэр.

— К абеду мяне не чакаць, я абедаю ў лэдзі.

— Слухаю, сэр.

Дрэмль зірнуў на мяне. Яго тоўстая фізіяномія свяцілася такою нахабнаю пераможнасцю, што мяне кальнула ў самае сэрца. Я быў так раз‘юшаны, што гатоў быў схапіць яго ў ахапак і кінуць у гарачае полымя.

250