Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/254

Гэта старонка не была вычытаная

якія не дазваляюць мне сказаць аб гэтым нічога больш, апрача ўжо сказанага мною; гэта не мая таямніца, а чужая.

Я спыніўся на хвіліну, гледзячы на Эстэлу і думаючы, што мне сказаць далей; міс Гевішам паўтарыла:

— Добра, гэта чужая таямніца, але што-ж далей?

— Калі ўпершыню мяне прывялі сюды, міс Гевішам, я жыў яшчэ ў вёсцы, ад якой, на няшчасце, мяне пасля адарвалі, — я думаў, што трапіў сюды выпадкова, як мог трапіць усякі іншы хлопчык у якасці слугі, нанятага за плату выконваць пэўную работу ці задавальняць капрызы сваіх паноў.

— Гэта так і было, Піп, — сказала міс Гевішам, рашуча і спакойна ківаючы галавою.

— А містэр Джагерс…

— Містэр Джагерс, — перапыніла мяне міс Гевішам самым спакойным тонам, — не прымаў тут ніякага ўдзелу, і яму нічога не было вядома. Гэта простая выпадковасць, што ён быў адвакатам і пры мне і пры тваім дабрадзею. Такое супадзенне лёгка магло здарыцца, таму што ён вядзе справы незлічонага мноства асоб. Але як-бы то ні было, запэўняю цябе, гэта не было падстроена загадзя.

Па яе расстроенаму твару кожнаму было-б ясна, што яна гаворыць шчырую праўду.

— Але калі я зрабіў памылковыя вывады з гэтага, вы мяне не пераконвалі ў адваротным.

— Так, я цябе не пераконвала ў адваротным, — адказала яна, яшчэ раз энергічна схіляючы галаву.

— Ці было гэта велікадушна з вашага боку?

— Хто я такая, — закрычала міс Гевішам, стукнуўшы аб падлогу кастылём і нечакана так разгневаўшыся, што Эстэла са здзіўленнем зірнула на яе. — Скажыце дзеля бога, хто я такая, што ад мяне патрабуюць велікадушша?

У мяне не было ні ценю дакору, ды я і не

253