я і не здзівіўся, калі вартаўнік, адпіраючы мне вароты, уважліва аглядзеў мяне. Каб ён лягчэй мог мяне ўспомніць, я назваў сябе:
— Мне і здалося, што гэта вы, сэр, але я не зусім быў упэўнены. Вось вам запіска, сэр. Чалавек, які яе прынёс, сказаў, каб вы патурбаваліся прачытаць яе тут-жа пры святле ліхтара.
Вельмі здзівіўшыся такой просьбаю, я ўзяў запіску. Яна была адрасавана Філіпу Піпу, эсквайру, і наверсе канверта над адрасам было напісана: «Просяць прачытаць тут-жа».
Я распячатаў запіску. Вартаўнік свяціў мне. Там было ўсяго тры словы, напісаныя рукою Веміка:
«Не хадзіце дадому».
РАЗДЗЕЛ XLI
Прачытаўшы гэтую дзіўную перасцярогу, я паспяшыўся адыйсці ад варот Тэмпля і накіраваўся да Фліт-стрыта; неўзабаве мне папаўся запазнелы рамізнік, і я загадаў везці сябе ў Кавент-Гардэн у нумары Гемомс. Слуга, які ўпусціў мяне, запаліў адну з свечак, чакаўшых сваёй чаргі на паліцы, і павёў у першую спальню па яго спіску.
Гэта было нешта накшталт склепа ў падвальным паверсе, у задняй частцы дома, з страшэнным ложкам з чатырма калонамі, падобным на катафалк. Гэтае страшыдла заўладала ўсёю вольнаю прастораю: з выглядам поўнапраўнага гаспадара ўперла адну нагу ў камін, другую ў дзверы, адціснуўшы няшчасны ўмывальнік у самы дальні куток.
Што за жахлівая ноч? Трывожная, страшная, нясцерпна доўгая!
Я загадаў прыслужніку разбудзіць мяне а сёмай гадзіне. Мне было ясна, што першы, каго я павінен убачыць, гэта Вемік і што пры цяперашніх акаліч-
259