Я-ж не казаў вам, што мяне паведамілі, — не, я проста чуў.
— Гэты нагляд за мною і за маёю каатэраю мае, як відаць, блізкае дачыненне да асобы, на якую вы намякалі?
Вемік прыняў вельмі сур‘ёзны выгляд.
— На аснове таго, што мне вядома, я не магу гэтага станоўча пацвярджаць. Я хачу сказаць, што пацвярджаць, быццам так было з самага пачатку, — я не магу, але, можа быць, гэта і так, або будзе так, або пагражае небяспека, што будзе так.
Я бачыў, што вернасць Літль-Брытэну перашкаджала яму сказаць усё, што яму было вядома. Я быў удзячны яму і за тое, што ён адхіліўся ад сваіх правіл і паведаміў мне так многа, што патрабаваць ад яго большага я не адважваўся. Але, падумаўшы крыху, я сказаў, што мне хацелася-б задаць яму некалькі пытанняў, на якія ён можа адказваць ці не адказваць, як яму пажадаецца, я-ж з свайго боку загадзя ўхвалю ўсякае яго рашэнне. Містэр Вемік кіўнуў мне, каб я задаваў свае пытайні.
— Ці чулі вы пра аднаго чалавека, маючага дрэнную рэпутацыю, якога завуць Кампісон?
Вемік пацвярджальна кіўнуў галавою.
— Ён жыве?
Другі ківок.
— Ён у Лондане?
Вемік зноў кіўнуў, шчыльна сціснуў губы, кіўнуў яшчэ адзін раз — апошні.
— Цяпер допыт скончаны, — сказаў ён з моцным націскам і вымавіў гэтую фразу двойчы, каб я прыняў яе да ведама. — Пераходжу да расказу аб тым, што было мною зроблена пасля таго, як я пачуў тое, што мне ўдалося пачуць. Я зараз-жа пайшоў да вас
261