Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/270

Гэта старонка не была вычытаная

язджаў катацца ў холад, дождж, слоту, і хутка да гэтага так прызвычаіліся, што мае катанні ўжо не звярталі на сябе ўвагу.

Міма Млынарнай грэблі ўпершыню я праехаў удвух з Гербертам і бачыў, як штора на ўсходнім акне апусцілася два разы: калі мы плылі ўніз па цячэнню і калі варочаліся назад.

Герберт казаў мне неяк, што яму прыемна стаяць увечары ў часе адліву ля нашых акон і глядзець на раку, таму што ў такія хвіліны ён думае аб тым, што ўзбягаючыя хвалі разам з лодкамі і караблямі нясуцца да Клары. Я-ж, гледзячы на раку, са страхам думаў, што гэтыя хвалі нясуцца да Мегвіча, і ў кожнай чорнай кропцы на паверхні вод мне здаваліся яго праследавацелі, якія потайкам падкрадаюцца да яго ў начной цішы, каб з большай пэўнасцю яго схапіць.


РАЗДЗЕЛ XLIII

Неяк раз я вышаў з лодкі ля тамажні, не даязджаючы Лонданскага маста; мяркуючы, дзе-б мне паабедаць, я зайшоў у Чыпсайд і павольна плёўся за натоўпам, адчуваючы сябе самым бяздзейным чалавекам у гэтым дзелавым натоўпе.

Раптам нечая вялізная рука лягла мне на плячо, і я ўбачыў за сабою містэра Джагерса. Ён узяў мяне пад руку і пайшоў разам са мною.

— Мы ідзем у адзін бок, Піп, значыцца можам ісці разам. Куды вы накіроўваецеся?

— Здаецца, у Тэмпль, — адказваў я.

— Здаецца? Хіба вы не ведаеце напэўна?

— Не, — адказваў я, задаволены, што хоць раз удалося пры допыце паставіць яго ўтупік. — Не, не ведаю, таму што яшчэ не рашыў, куды ісці.

— Вы ідзеце абедаць? — запытаўся містэр Джагерс. — У гэтым-то, я думаю, вы можаце прызнацца.

269