трэба вас бачыць з поваду адной справы, аб якой вы з ёю гаварылі. Вы паедзёце да яе?
— Так, — адказаў я, зірнуўшы ў запіску, дзе прачытаў літаральна тое, што было мне перадана.
— Калі-ж вы думаеце паехаць?
— У мяне ёсць адна справа, таму я не магу цалкам распаралжацца сваім часам, — сказаў я, кідаючы позірк на Веміка. — Аднак, гэтымі днямі я ўсё-ж такі з‘езджу да яе.
— Калі містэр Піп мае намер ехаць туды гэтымі днямі, то, я лічу, яму няма патрэбы адказваць на запіску, — сказаў Вемік містэру Джагерсу.
Прыняўшы гэтыя словы за параду не марудзіць з ад‘ездам, я рашыў ехаць заўтра-ж і паведаміў аб гэтым. Вемік праглынуў чарку віна і паглядзеў з задаволеным выглядам, але зусім не на мяне, а на містэра Джагерса.
— Піп, а павук аднак-жа спрытна распарадзіўся сваімі картамі, выйграў партыю, — сказаў містэр Джагерс.
Я мог толькі пацвярджальна нахіліць галаву.
— О, гэты юнак шмат абяцае! Толькі яму не ўдасца паставіць на сваім. Урэшце пераможа, вядома, мацнейшы. Але хто з іх мацнейшы — гэта яшчэ бабулька надвое варажыла. Калі ён пусціць у ход фізічную сілу і пачне яе біць…
— Няўжо вы сур‘ёзна гаворыце, містэр Джагерс? — перапыніў яго я, увесь успыхнуўшы. — Няўжо, па-вашаму, ён такі нягоднік, што здолен нават на такую нізасць?
— Я нічога не сцвярджаю, Піп, я раблю, дапушчэнне. Калі ён пачне яе біць, сіла, напэўна, будзе на яго баку, але, калі справа дойдзе да розуму, тут, вядома, верх возьме не ён. Які спосаб дзеяння пусціць у ход пры такіх акалічнасцях чалавек яго характару,
271