Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/286

Гэта старонка не была вычытаная

баваных тараканаў і павукоў, якія разбягаліся ў розныя бакі, а ў дзвярах — засопшыхся слуг, якія крычалі. Я з усёй сілы абнімаў абодвума рукамі міс Гевішам, нібы палонніка, які прабуе ўцячы, але наўрад ці ўсведамляў, каго трымаю і чаму мы змагаемся.

Толькі, калі я ўбачыў падаўшае на нас чорным дажджом перагарэлае клочча, якое некалісь было яе плаццем, я зразумеў, што міс Гевішам загарэлася і што агонь пагашаны. Яна была ў непрытомнасці, мне страшна было крануць яе з месца, я і другім не дазваляў да яе дакранацца. Паслалі за ўрачом, і да яго прыходу я трымаў яе, баючыся, што агонь зноў успыхне, калі я пакіну яе. Толькі калі з‘явіўся лекар, я падняўся з падлогі і, на вялікае здзіўленне, заўважыў, што абедзве рукі ў мяне апечаны: пакуль што я гэтага не адчуваў.

Агледзеўшы міс Гевішам, доктар абвясціў, што апёкі сур‘ёзныя, але не смяртэльныя; галоўная-ж небяспека, на яго думку, заключалася ў атрыманым ёю нервовым узрушэнні. Па яго ўказаннях паслалі пасцель на вялікім абедзенным стале, бо тут было зручней рабіць перавязкі. Калі я ўбачыў яе праз гадзіну, яна ляжала на тым месцы, на якое некалі паказвала кастылём, кажучы, што калі-небудзь яе сюды пакладуць.

Хоць, як мне сказалі, плацце яе згарэла датла, яна ўсё яшчэ здавалася адзетаю ў шлюбнае ўбранне, яе абклалі ватаю да самага горла, зверху пакрылі белаю прастынёю, так што яна па-ранейшаму мела выгляд зданнёвай нявесты.

Ад слуг я даведаўся, што Эстэла ў Парыжы і прасіў доктара паслаць ёй пісьмо з наступнаю-ж поштай. Паведаміць сваякоў міс Гевішам я ўзяўся сам; аднак, я меў намер наказаць толькі містэру Мацью Покет, каб ён на свой погляд паведамляў ці не паведамляў астатніх сваякоў. Да містэра Мацью з сумнай весткаю я

285