раваўся да Стартопа; а першай гадзіне папоўдні мы сышліся ва ўмоўленым месцы і паведамілі адзін аднаму, што ўдачна, без усякіх перашкод, выканалі ўзяты на сябе абавязак: я запасся пашпартам, а Герберт пабачыўся са Стартопам, і той ахвотна згадзіўся на прапанову.
Было ўмоўлена, што кожны будзе грэбці двума вёсламі, я сяду на руль, а Провіс будзе сядзець спакойна ў якасці пасажыра. Паколькі мы не гналіся за шпаркасцю, то грабцы нашы не маглі асабліва стаміцца.
Умовіўшыся аб усім гэтым, мы рассталіся, і я пайшоў дадому.
Адамкнуўшы ўваходныя дзверы ключом, які ў мяне заўсёды быў пры сабе, я знайшоў у скрынцы для пісем пісьмо, адрасаванае да мяне, пісьмо вельмі бруднае, але напісана граматна і добрым почыркам: паштовага штэмпеля на ім не было, і прынеслі яго, вядома, пасля таго, як я вышаў з дому. Вось што ў ім змяшчалася:
«Раю вам, калі не палохаецеся, прыйсці на старое балота сёння ці заўтра ўвечары, а дзевятай гадзіне, к маленькаму доміку ля шлюзаў, каля абжыгальнай печы. Калі жадаеце атрымаць некаторыя звесткі, якія датычаць вашага дзядзі Провіса, прыходзьце не марнуючы часу і не кажыце аб гэтым нікому. Вы павінны прыйсці адзін. Прынясіце з сабою гэтую запіску».
У мяне і без таго было цяжка на душы; я зусім не ведаў, што мне цяпер рабіць. Горш за ўсё было тое, што я павінен быў як мага хутчэй рашацца, інакш я прапусціў-бы апошні дыліжанс і не папаў-бы к доміку ля шлюзаў у назначаны час. Не было чаго і думаць ехаць на наступны дзень: вечар аўторка быў надта блізка да ўмоўленага дня, у які павінны былі адбыцца ўцёкі, і, апроч таго, адкуль мне ведаць, можа
298