Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/300

Гэта старонка не была вычытаная

быць, абяцаныя звесткі маюць адносіны іменна да ўцёкаў і вельмі важна атрымаць іх як мага хутчэй.

Мы прыехалі пад вечар; пераезд мне паказаўся доўгім і стамляючым, асабліва таму, што я сядзеў у сваім купэ як у няволі і не адважваўся высунуць носа на двор. Я спыніўся не ў «Блакітным Вепры», а ў другой, больш скромнай гасцініцы, якая стаяла на выездзе з горада, і заказаў сабе абед. Чакаючы яго, я зайшоў да міс Гевішам даведацца пра яе здароўе; мне сказалі, што яна не зусім паправілася, хоць ёй крыху лепш.

Пасля абеду я ўстаў, накінуў шынель і вышаў. Перад гэтым яшчэ я шукаў у кішэнях пісьмо, каб яшчэ раз зірнуць на яго, але так і не знайшоў. Мяне вельмі непакоіла, што я згубіў яго: мусіць, ад трасяніны ў часе язды яно выпала і папала ў салому, пасланую ў дыліжансе. Аднак, я добра памятаў, што месца, куды трэба мне з‘явіцца, — шлюзны домік ля абжыгальнай печы, а час — дзевяць гадзін. Марудзіць не было калі, я шпаркім крокам рушыў да балот.


РАЗДЗЕЛ XLVIII

Ноч была цёмная, хоць узышоў поўны месяц, калі, абмінуўшы загароджаныя сады і палі, я выбраўся на балоты. Над чорным гарызонтам вылучалася вузкая палоска яснага неба, на якой ледзь змяшчаўся вялізны чырвоны месяц; праз некалькі хвілін ён прайшоў праз гэту светлую прастору і схаваўся за грамадамі хмараў. Вецер сумна завываў, балоты мелі самы злавесны выгляд.

Дарога ішла не ў тым напрамку, дзе знаходзіўся мой ранейшы дом, і не ў тым, якім мы калісьці праследвалі катаржнікаў. Арыштанцкія пантоны асталіся за мною; я мог-бы адрозніць іх агні ўдалечы за пясчанаю мялінаю, калі-б павярнуўся назад. Я ведаў абжыгальную печ таксама добра, як і старую батарэю, але паміж імі была адлегласць у некалькі міляў, і, калі-б

299