Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/305

Гэта старонка не была вычытаная

ты. Няхай людзі думаюць, што хочуць, ніхто не даведаецца, які лёс цябе спаткаў. Я рашыў зчішчыць цябе з таго самага часу, калі ты быў на пахаванні сястры. Не знайшоў толькі выпадку, а сачыў я за кожным тваім крокам, бо парашыў падпільнаваць цябе што-б там ні стала! Гэта на старога Орліка наткнуўся ты ў тую ноч у сябе на лесніцы. Ну! Шукаю цябе, ды і наткнуўся на твайго дзядзечку Провіса.

Орлік быў п‘яны, вочы ў яго пачырванелі і наліліся крывёю. На шыі ў яго боўталася бляшаная фляжка, як раней, бывала, вісеў клунак з абедам. Ён паднёс фляжку да губ і зрабіў вялікі глыток; да мяне данёсся пах моцнага спірту, ад якога пачырванелі яго шчокі.

— У цябе аказаўся раптам дзядзечка. Я ведаў цябе ў Гарджэры, калі ты быў яшчэ такім маленькім ваўчанём, што мне нічога не варта было прыдушыць цябе двума пальцамі. Тады ў цябе і ў паміне не было ніякіх дзядзечак. І раптам стары Орлік даведваецца, што твой дзядзя Провіс, напэўна, насіў тыя самыя кайданы, якія стары Орлік знайшоў распілаванымі на балоце шмат гадоў назад. Ён тады схаваў іх, пакуль яны не спатрэбіліся яму, каб як быка трэснуць па галаве тваю сястру, — ён і цябе гэтак пачастуе. Гм! Дык вось якія рэчы вызнаў Орлік пра твайго дзядзечку. Цікава, што ты на гэта скажаш, а? — здзекваўся Орлік і ў нейкім дзікім захапленні паднёс свечку да самага майго твара. Я павінен быў адвярнуцца, каб не апячыся.

— А! — закрычаў Орлік, заліваючыся гучным смехам і яшчэ раз прарабляючы тое-ж, — апяклося, дзіцятка, баіцца цяпер агню! Стары Орлік ведае, як ты чуць не згарэў. Стары Орлік ведае, як ты збіраешся потайкам звезці свайго дзядзечку Провіса. Але не ашукаць табе старога Орліка: ён ведаў, што ты з‘явішся сюды сёння! Скажу я табе, ваўчанё, яшчэ адно, напаследак. Ёсць людзі, якія за пояс заткнуць твайго дзядзечку Про-

304