Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/321

Гэта старонка не была вычытаная

лісьці ўцёк, які мог-бы засведчыць, што ён іменна тая асоба, за якую яго лічаць.

На працягу трох дзён справы заставаліся ў ранейшым становішчы: чакалі прыбыцця сведкі з плывучай турмы. Нарэшце ён з‘явіўся і дапоўніў сваім паказаннем абвінаваўчы акт. Мегвіча перадалі крымінальнаму суду, справу яго назначылі на наступную сесію, да якой заставаўся ўсяго адзін месяц.

У гэтую цяжкую пару майго жыцця аднойчы ўвечары Герберт вярнуўся дадому ў вялікім смутку і сказаў мне:

— Мілы Гендзель, здаецца, я хутка павінен буду з табою расстацца.

Клерыкер даўно падрыхтаваў ужо мяне да гэтай непрыемнай навіны, і яна не была для мяне такою нечаканасцю, як думаў Герберт.

— Па справах нашай фірмы я неадкладна павінен ехаць у Каір, інакш мы можам мець вялікія страты. Баюся, што мне прыдзецца пакінуць цябе іменна цяпер, у такую хвіліну, калі я быў-бы табе асабліва патрэбен, мой бедны друг.

— Мілы Герберт, ты мне заўсёды патрэбен, я так люблю цябе, так прызвычаіўся да цябе… Але цяпер мне патрэбен не больш, чым ва ўсякі другі час.

— Ты застанешся такім адзінокім.

— Мне не будзе калі аб гэтым думаць. Ты ведаеш, што я праводжу каля яго ўвесь дазволены час і сядзеў-бы з ім цэлыя дні, калі-б мне гэта дазволілі. Калі-ж я пакідаю яго, мае думкі зноў-такі поўны ім.

— Дарагі таварыш, — пачаў Герберт, — з прычыны нашай блізкай разлукі я асмельваюся задаць табе пытанне: ці падумаў ты аб будучым?

— Не! Я баюся думаць аб будучым.

— Але трэба-ж аб ім падумаць. Мілы Гендзель, гэта пытанне надта важнае. Я жадаў-бы пагутарыць

320