Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/323

Гэта старонка не была вычытаная

— На колькі хочаш! — усклікнуў Герберт. — На шэсць месяцаў, на год!

— Не, не на такі доўгі тэрмін, а на два-тры месяцы, самае большае.

Мы змацавалі наш дагавор поціскам рук, і радасны Герберт абвясціў, што ў яго цяпер хопіць храбрасці паведаміць мне, што, хутчэй за ўсё, ён павінен будзе паехаць у канцы гэтага тыдня.


РАЗДЗЕЛ LI

Зусім хворы, Мегвіч праляжаў у турме ўсё папярэдняе следства аж да адкрыцця судовай сесіі. У яго аказаліся зламанымі дзве рабрыны, моцна пашкоджана лёгкае, так што дыханне яго рабілася ўсё больш цяжкім і хваравітым. У выніку гэтага самага ён стаў гаварыць так ціха, што ледзь можна было пачуць словы, і гаварыў, вядома, мала, але слухаў мяне заўсёды з прыемнасцю, так што я ўвесь час стараўся расказваць ці чытаць яму аб такіх прадметах, якія ў цяперашні час маглі зацікавіць і суцешыць яго.

Ён быў надта сурёзна хворы, каб застацца ў агульнай камеры, а таму праз два ці тры дні яго перавялі ў турэмны лазарэт. Дзякуючы гэтай акалічнасці я меў магчымасць часта наведваць яго, што было-б зусім немагчыма пры іншых умовах.

Калі адкрылася сесія, містэр Джагерс падаў прашэнне, каб справу Мегвіча адклалі да наступнай сесіі, у душы спадзеючыся, што ён не дажыве да яе; але яму адмовілі ў гэтай просьбе. Дзень суда настаў, і Мегвіча ўвялі ў зал паседжанняў і пасадзілі на крэсла. Мне дазволілі сесці каля яго і трымаць яго за руку.

Справа была кароткая і ясная. Было сказана ўсё, што толькі можна было сказаць ў яго карысць, і суду зрабілася вядома, як ён разбагацеў дзякуючы ўпартай і чэснай працы. Але нішто не магло абвергнуць таго, што ён уцёк з ссылкі і павінен адказваць цяпер

322